Кафедра педагогики и социально-гуманитарных дисциплин
 
Учреждение образования «Барановичский государственный университет»

Сотрудники кафедры

 

КАПУЗА ЛЕАНIД РЫГОРАВIЧ,

старшы выкладчык

Адукацыя

Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава ў 1985 годзе. У час навучання ўдзельнічаў у студэнцкіх выставах мастацка-графічнага факультэта (г. Віцебск). Пасля заканчэння інстытута працаваў выкладчыкам дысцыплін мастацкага цыкла ў Баранавіцкім педагагічным вучылішчы, а з 2004 працуе выкладчыкам, старшым выкладчыкам (2007 г.) ў Баранавіцкім дзяржаўным універсітэце.

 

Вучэбная дзейнасць

Выкладаемыя дысцыпліны: «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Дэкаратыўнае маляванне», «Скульптура».

За перыяд выкладчыцкай дзейнасці выдадзены рэдакцыйна-выдавецкім аддзелам Баранавіцкага дзяржаўнага універсітэта метадычныя ўказанні “Інжынерная графіка” (2010 г.), вытворча-практычнае выданне  “Ткацтва міні-габелена” (2015 г.).

Сфера навуковых інтарэсаў – удасканаленню мастацкай адукацыі ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Выкладчык вядзе работ у па кіраўніцтву творчай мастацкай работай студэнтаў . Студэнты штогод удзельнічаюць у рэспубліканскіх і міжнародных выставах сучаснай візуальнай творчасці студэнтаў. Творчыя дасягненні – атрымана 45 дыпломаў (25 дыпломаў пераможца, у тым ліку  Гран-пры).

Спіс публікацый.

Капуза Л. Р. з'яўляецца куратарам групы, кіруе гуртком выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Выкладчыкам створана: выставачная зала ўніверсітэта, у якім размешчана экспазіцыя творчых работ студэнтаў;створана выстава творчых работ студэнтаў «Паэзія М Багдановіча – крыніца натхнення» (галоўны корпус універсітэта). Штогод педагог арганізоўвае часовыя выставы творчых работ студэнтаў.

Выкладчык спалучае педагагічную і мастацкую дзейнасць. Працуе ў жанры пейзажа і нацюрморта. Удзельнік гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных выстаў.

 

Узнагароды

ганаровай граматай Міністэрства асветы Беларускай ССР (1988 г.);

нагрудным значком ”Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь” (1995 г.);

граматай “За успехи в организации научно-исследовательской деятельности молодежи” на Ўсерасійскім (з міжнародным удзелам) конкурсе студэнцкай моладзі “Личность. Творчество. Профессия”, фінал якога праходзіў 8-9 лютага 2016 года на базе Расійскага хіміка-тэхналагічнага ўніверсітэта імя Д.І. Мендзялеева (г. Масква).

Узнагароджаны дыпломам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу па адраджэнні і папулярызацыі беларускіх рамёстваў, актыўны ўдзел у рэспубліканскім фестывалі мастацкай творчасці вучнёўскай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыi” (Мінск, 2016 г.).

 

 

Адрес:
каб. 309/1, ул.Парковая, 62, 225401 г.Барановичи, Брестская обл.

Заведующий кафедрой:
Клещёва Елена Анатольевна

Телефон:
+375 0163 50 91 00

Руководитель секции:
Руднева Анна Эдуардовна

Телефон:
+375 0163 68 01 53

E-mail:
kaf.ped@barsu.by

 

 

Планируете ли Вы поступать в магистратуру для продолжения педагогического образования?